
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзіслаў Полаз прызнаны лепшым іграком 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У дамашнім паядынку з футбалістамі "Смаргоні" 21-гадовы паўабаронца мазыран аформіў галявы дубль і дапамог сваёй камандзе выйграць з вялікім лікам - 4:1. Гэта другая запар вікторыя "Славіі".
Рэзультаты астатніх сустрэч мінулага ўік-энду: БАТЭ (Барысаў) - "Дынама" (Мінск) - 1:3, "Слуцк" - "Дынама" (Брэст) - 2:0, "Шахцёр" (Салігорск) - "Гомель" - 1:1, "Нёман" (Гродна) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 2:0, "Нафтан" (Наваполацк) - "Мінск" - 0:0, "Іслач" (Мінскі раён) - "Белшына" (Бабруйск) - 2:0.
Становішча ў групе лідараў: "Дынама" (Мінск) - 12 ачкоў (4 матчы), "Іслач" - 9 (4), "Шахцёр" - 7 (3), "Тарпеда-БелАЗ" - 7 (3). Унізе турнірнай табліцы брэсцкае "Дынама", у якога пакуль няма ні аднаго заліковага бала. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае мінскі дынамавец Уладзіслаў Марозаў, які забіў 5 мячоў. Сустрэчы 5-га тура пройдуць 21-23 красавіка.-0-