ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 ліпеня 2022, 19:31

У Заслаўі стартаваў чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі стартаваў чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавы дзень спаборніцтваў адбыўся толькі адзін фінал. Перамогу ў вырашальным заездзе байдарак-адзіночак на 500 метраў атрымаў дзеючы чэмпіён свету ў гэтым відзе праграмы Мікіта Борыкаў з каманды Гомельскай вобласці. Яшчэ адзін прадстаўнік Гомельшчыны Станіслаў Дайнэка фінішаваў другім, трэці рэзультат паказаў Уладзіслаў Кравец з Брэсцкага рэгіёна.

На чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ заявіліся амаль 250 атлетаў - мужчыны, жанчыны і спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі. У аўторак на турніры ў Заслаўі будуць разыграны сем камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі