ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лістапада 2022, 15:25

У сталіцы стартаваў чэмпіянат Беларусі па канькабежным спорце

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" пачаўся адкрыты чэмпіянат Беларусі на асобных дыстанцыях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прымуць усе мацнейшыя канькабежцы краіны, а таксама спартсмены з Расіі, сярод якіх сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў - 2022 у каманднай гонцы Сяргей Трафімаў. Чэмпіянат Беларусі прадоўжыцца тры дні, на турніры будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод (па 8 у мужчын і жанчын). Уваход на трыбуны "Мінск-Арэны" свабодны, прамыя трансляцыі чэмпіянату даступны ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

У праграме стартавага дня спаборніцтваў фіналы на дыстанцыях 500 м, 3000 м (жанчыны) і 5000 м (мужчыны), а таксама камандныя спрынты. 11 лістапада вызначацца пераможцы і прызёры на дыстанцыі 1000 м і ў камандных гонках, у суботу адбудуцца забегі на 1500 м, 5000 м (жанчыны), 10000 м (мужчыны), а таксама два мас-старты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі