Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 верасня 2022, 12:00

У Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па скачках на лыжах у ваду

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе воднага цэнтра "Фрыстайл" у Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па скачках на лыжах у ваду, прысвечаны Году гістарычнай памяці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел мацнейшыя прадстаўнікі лыжнай акрабатыкі з Беларусі і Расіі. Па выніках кваліфікацый у мужчын і жанчын у вырашальную стадыю выйшлі па 12 лепшых спартсменаў, медалі ў суперфінале разыгрывалі 6 фрыстайлістаў з лепшымі баламі пасля першага фінальнага скачка.

У выніку перамогу ў жаночым турніры атрымала расіянка Любоў Нікіціна, якая набрала 110,36 бала. На другой пазіцыі размясцілася алімпійская чэмпіёнка 2018 года Ганна Гуськова (101,28 ачка), трэцяй стала яшчэ адна беларуска, фіналістка Гульняў у Токіа Настасся Андрыянава (90,89).

Сярод мужчын лепшы рэзультат 141,50 бала паказаў расійскі фрыстайліст Максім Бураў. Прадстаўнікі Беларусі Макар Мітрафанаў (139,00) і Павел Дзік (127,50) занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі