ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2022, 09:02

У Мінску стартаваў міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач

Настасся Салас. Фота з архіва
Настасся Салас. Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы гімнастыкі сёння стартуе традыцыйны міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прымуць грацыі з Беларусі і Расіі, якія разыграюць 19 камплектаў узнагарод. На турніры выступяць бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў у Токіа Аліна Гарнасько, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Настасся Салас, а таксама Дар'я Ткачова, Ганна Каменшчыкава, Лізавета Зоркіна і іншыя беларускія гімнасткі.

У гэтым годзе турнір на прызы Марыны Лобач пройдзе ў новым фармаце: у залік кожнай з каманд пойдуць вынікі трох спартсменак розных узроставых катэгорый: сеньёрак, юніёрак і прэ-юніёрак. Акрамя таго, у кожнай катэгорыі вызначацца прызёры ў мнагабор'і і фіналах асобных відаў.

Цырымонія адкрыцця турніру пачнецца ў 16.00, спаборніцкая праграма стартуе ў 12.00. Уваход на трыбуны Палаца гімнастыкі - свабодны, прамыя трансляцыі будуць даступны на тэлеканале "Беларусь 5", а таксама на YouTube-канале Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі