ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 чэрвеня 2022, 14:09

У чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні прыме ўдзел зборная Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Расіі па акадэмічным веславанні ў мацнейшым складзе выступіць на чэмпіянаце Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ФВСР.

Аб рашэнні Федэрацыі вяслярнага спорту Расіі журналістам у Маскве расказаў прэзідэнт арганізацыі Аляксей Свірын. Перад прыездам у нашу краіну расійскія весляры правядуць на ўнутраных спаборніцтвах адбор не толькі асноўнага складу, але і маладзёжнага (да 23 гадоў), а таксама юніёрскага (да 19 гадоў). Чэмпіянат Беларусі пройдзе ў Брэсце з 15 па 17 ліпеня.

У Маскве 3-5 чэрвеня праходзіла Вялікая маскоўская рэгата, у якой прынялі ўдзел каля ста прадстаўнікоў Беларусі, у тым ліку члены нацыянальнай каманды па акадэмічным веславанні. У розных класах лодак нашы спартсмены заваявалі 35 медалёў, сярод іх 17 залатых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі