ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2022, 17:52

У Беларусі на другіх Гульнях краін СНД плануюць правесці спаборніцтвы па 20 відах спорту

Фота з архіва
Фота з архіва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Гульняў краін СНД 2023 года ў Беларусі прайшло 22 красавіка. У пасяджэнні ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Расіі, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара Садружнасці Бекетжан Жумаханаў нагадаў, што спаборніцтвы былі заснаваны Саветам кіраўнікоў урадаў у 2019 годзе. У 2021 годзе Гульні краін СНД прайшлі ў Казані. Мерапрыемства атрымала станоўчыя водзывы ад дзяржаў і мела шырокі рэзананс у спартыўнай супольнасці краін Садружнасці.

"Без перабольшання можна сцвярджаць, што гэты спартыўны форум - адна з самых знакавых і яркіх падзей на прасторы СНД у гуманітарнай сферы", - падкрэсліў дыпламат. Ён адзначыў, што паспяховасць праекта таксама пацвярджае жаданне і гатоўнасць краін праводзіць чарговыя Гульні. У прыватнасці, рашэннем Савета па фізічнай культуры і спорце дзяржаў СНД была падтрымана ініцыятыва правядзення Гульняў у 2023 годзе ў Беларусі, а ў 2025 годзе - у Азербайджане.

Бекетжан Жумаханаў падзякаваў краінам за прапанаваныя ініцыятывы і выказаў упэўненасць, што арганізатары маючых адбыцца Гульняў краін СНД правялі ўжо значную падрыхтоўчую работу. Паводле яго слоў, Выканаўчы камітэт СНД гатовы аказаць усялякую падтрымку краінам - арганізатарам Гульняў у іх правядзенні.

Першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў праінфармаваў членаў рабочай групы аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення II Гульняў краін СНД. Ён паведаміў, што спаборніцтвы плануецца правесці з 3 па 15 жніўня па 20 відах спорту. Для правядзення мерапрыемстваў будуць задзейнічаны спартыўныя пляцоўкі Мінска і іншых рэгіёнаў Беларусі. Гэта, у прыватнасці, арэны Барысава, Салігорска, Маладзечна, Брэста, Оршы, Жлобіна, Гродна і Магілёва.

Па выніках пасяджэння рабочай групы было вырашана прасіць членаў Савета па фізічнай культуры і спорце дзяржаў - удзельніц СНД праінфармаваць Выканкам Садружнасці і беларускі бок аб узгадненні ўключэння ў праграму спартыўных спаборніцтваў Гульняў прапанаваных відаў спорту і ўзроставых катэгорый. Акрамя таго, членам Савета па фізічнай культуры і спорце прапанавана разгледзець магчымасці правядзення ў 2022 годзе на тэрыторыі іх дзяржаў чэмпіянатаў (пяршынстваў, кубкаў) СНД па розных відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі