ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лістапада 2021, 09:32

"Цмокi-Мiнск" атрымалі восьмую перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" атрымалі чарговую вікторыю ў чэмпіянаце Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

2 лістапада ў сваім восьмым паядынку чэмпіёны краіны разграмілі маладзёжную каманду "драконаў" з перавагай 26 ачкоў - 84:58 (19:15, 20:16, 25:15, 20:12).

У другім учарашнім матчы баскетбалісты віцебскага "Рубона" без асаблівых праблем разабраліся на выездзе з "Гродна-93-ГрДУ" - 112:67 (30:18, 22:21, 24:12, 36:16).

Сёння ў Брэсце сустрэнуцца мясцовая "Вікторыя" і "Гродна-93", а "Гомельскія рысі" прымуць на сваёй пляцоўцы сталічны "Імпульс-БДУІР".

Становішча ў групе лідараў: "Цмокi-Мiнск" - 16 ачкоў (8 матчаў), "Рубон" - 14 (8), "Барысфен" - 13 (7), "Гродна-93" - 12 (7).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі