ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2021, 11:30

"Цмокi" абыгралі "Кральсхайм" у гасцявым матчы Кубка ФІБА-Еўропа

Фото bc-tsmoki.by
Фото bc-tsmoki.by

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" атрымалі другую перамогу ў групавым раўндзе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку 2-га тура спаборніцтваў групы G падапечныя Расціслава Вергуна перамаглі на выездзе нямецкі "Кральсхайм" з лікам 81:77 (25:20, 19:10, 14:31, 23:16). Першую палавіну госці выйгралі з перавагай 14 балаў, а потым пасля правальнай трэцяй чвэрці ўступалі 3 ачкі. Аднак у заключнай дзесяцімінутцы "драконы" паказалі характар і змаглі здабыць другую вікторыю ў турніры. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Джэйсан Кларк, які набраў 19 ачкоў. У стартавым паядынку мінчане перамаглі на сваёй арэне грэчаскі "Перыстэры" з лікам 87:85 (у авертайме). Свой заключны матч першага круга чэмпіёны Беларусі правядуць 27 кастрычніка ў Орхусе супраць дацкага клуба "Бакен Беарз", які ўчора ўступіў у гасцях грэчаскай камандзе з рэзультатам 83:85, а ў першым туры прайграў у сябе дома баскетбалістам "Кральсхайма" - 78:91.

Становішча каманд пасле двух гульнявых дзён: "Цмокi-Мiнск" - 4 ачкі, "Кральсхайм" - 3, "Перыстэры" - 3, "Бакен Беарз" - 2.

У наступны раўнд выйдуць па дзве лепшыя каманды з 8 папярэдніх квартэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі