ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2022, 12:17

Трэнер беларускіх весляроў Уладзімір Шантаровіч святкуе 70-годдзе

Уладзімір Шантаровіч. Фота НАК Беларусі
Уладзімір Шантаровіч. Фота НАК Беларусі

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заслужаны трэнер Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч сёння адзначае 70-годдзе. З юбілеем яго павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У прывітанні гаворыцца: "За перыяд сваёй працоўнай дзейнасці ў якасці трэнера Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё айчыннага веславання на байдарках і каноэ. Не раз дасягалі са сваімі выхаванцамі перамог на Алімпійскіх гульнях і ў міжнародных спаборніцтвах, праслаўляючы нашу Радзіму на сусветнай спартыўнай арэне. Далёка за межамі нашай краіны вядомы імёны Рамана Петрушэнкі, Вадзіма Махнёва, Аляксея Абалмасава, Артура Літвінчука, Аляксандра і Андрэя Багдановічаў, якія выступалі ў нацыянальнай камандзе пад вашым кіраўніцтвам".

Кіраўнік НАК адзначыў, што веды і багаты вопыт дазваляюць Уладзіміру Шантаровічу карыстацца заслужанай павагай калег і рыхтаваць маладых спецыялістаў у гэтым відзе спорту, актыўна садзейнічаючы развіццю алімпійскага руху ў нашай краіне. Віктар Лукашэнка пажадаў юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і новых перамог на карысць развіцця беларускага спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі