ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 14 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2022, 09:17

"Сталіца" перамагла ВРЗ на старце залатой серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Фота з архіва МФК "Сталіца"
Фота з архіва МФК "Сталіца"

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Сталіцы" адолелі гомельскі ВРЗ з лікам 4:3 у стартавым паядынку серыі за залатыя медалі 33-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Гомелі пачалася з націску гаспадароў пляцоўкі, і на 5-й мінуце Дзмітрый Шыманоўскі вывеў іх наперад. Прапусціўшы мяч, мінчане перахапілі ініцыятыву і двойчы запар трапілі ў вароты сапернікаў: на 12-й мінуце лік зраўнаваў Дзмітрый Швядко, а яшчэ праз мінуту яго поспех паўтарыў Павел Кніга. Пасля гэтага госці мелі некалькі магчымасцей павялічыць сваю перавагу, але не рэалізавалі галявыя моманты. Затое гамяльчане за мінуту да перапынку змаглі выраўнаваць становішча пасля далёкага ўдару Дзмітрыя Лося. У дэбюце другога тайма Павел Кніга забіў свой другі мяч, а потым Дзмітрый Шыманоўскі зноў зраўнаваў рэзультат. Справа ішла да авертайма, але за 22 секунды да завяршэння асноўнага часу гаспадары захапіліся атакай і мяч пасля рыкашэту ад Максіма Вароніна трапіў у вароты ВРЗ - "Сталіца" вырвала перамогу з рэзультатам 4:3. Наступны матч залатой серыі да трох перамог адбудзецца 10 чэрвеня ў мінскім спарткомплексе "Уручча". У паўфінальных баталіях гамяльчане былі мацнейшымі за "УУС-Дынама", а "сталічнікі" абыгралі землякоў з "Мінска".

У стартавым матчы серыі за бронзавыя ўзнагароды спартсмены "Мінска" абыгралі ў сябе дома "УУС-Дынама" з рэзультатам 3:1, прычым усе тры мячы забіў Арцём Зуёнак. Госці адказалі голам Аляксандра Шоты. Наступная сустрэча гэтых сапернікаў адбудзецца 9 чэрвеня ў Гродне. Серыя за бронзу прадоўжыцца да дзвюх перамог адной з каманд.

Бамбардзірскую гонку цяперашняга першынства ўзначальвае Уладзімір Жыгалка ("Сталіца"), які забіў 27 мячоў.

У фінальнай серыі мінулага сезона аршанскі "Вітэн" абыграў ВРЗ, а ў барацьбе за бронзу гомельскі БЧ быў мацнейшы за "Сталіцу". Самы тытулаваны клуб - мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" і "Вітэна" па чатыры залатыя медалі, па тры - у "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі