ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 18 жніўня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2022, 11:27

Спартсменкі "Рытма" сталі чэмпіёнкамі Беларусі па хакеі на траве

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсменкі гродзенскага "Рытма" заваявалі залатыя медалі жаночага чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве, адабраўшы тытул у смалявіцкай "Вікторыі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёртым паядынку фінальнай серыі гродзенскія хакеісткі абыгралі саперніц у Смалявічах з лікам 2:1. Да гэтага ў Гродне "Рытм" выйграў у "Вікторыі" з сухім лікам 3:0, а потым госці перамаглі ў серыі пасляматчавых булітаў - 4:3 (гульнявы час - 2:2). Потым у Смалявічах поспеху зноў дабіліся гродзенскія спартсменкі - 3:2 і 2:1.

У серыі за бронзавыя ўзнагароды ХК "Мінск" тройчы ўпэўнена абыграў баранавіцкі клуб "Тэкстыльшчык-БарДУ" - 3:1, 5:0 і 3:0.

Пераможца мужчынскага першынства вызначыцца на полі ў сталічным парку імя Горкага. У пятым, вырашальным паядынку залатой серыі ХК "Мінск" сустрэнецца з брэсцкім "Будаўніком". Там жа прайшлі два стартавыя матчы за золата - у першай гульні мінчане выйгралі з вынікам 5:3, а потым "Будаўнік" узяў рэванш - 2:1. У Брэсце сапернікі таксама абмяняліся перамогамі - гаспадары выйгралі 3:2, а госці ўзялі верх з вынікам 5:4.

У серыі за 3-е месца "Гроднааблспорт" абыграў СДЮШАР "Брэстжылбуд" - 2:0, 6:0 і 3:0 і заваяваў бронзавыя медалі.

З 1996 па 2013 год чэмпіёнам Беларусі станавіўся "Будаўнік", а з 2014-га золата нязменна выйграе толькі ХК "Мінск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі