
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім спартыўным комплексе імя маршала Цімашэнкі стартаваў адкрыты Кубак Беларускай федэрацыі стралковага спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спаборніцтвах прымаюць удзел мацнейшыя майстры кулявой стральбы Беларусі і Расіі. Больш за 120 стралкоў разыграюць узнагароды ў 12 практыкаваннях.
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Вікторыя Чайка адзначыла, што ў жніўні беларускія стралкі паспяхова канкурыравалі з расіянамі на спаборніцтвах адкрытага Кубка Расіі і цяпер маюць намер паказаць свой максімум на дамашнім турніры. На яе думку, спаборніцтвы з лепшымі расійскімі спартсменамі павышаюць узровень беларускіх стралкоў і пасля вяртання на міжнародныя турніры яны будуць у добрай форме.
Турнір у Мінску фінішуе 11 верасня.-0-