ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 24 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 снежня 2021, 10:07

Сяргей Сычук выбраны новым старшынёй Беларускай федэрацыі шахмат

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылася пазачарговая выбарная канферэнцыя грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя шахмат", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

На канферэнцыі прысутнічаў прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. З абласных цэнтраў і горада Мінска на мерапрыемства прыбылі 20 дэлегатаў.

З даведачнай інфармацыяй перад прысутнымі выступіў старшыня рэвізійнай камісіі грамадскага аб'яднання Ігар Стралец. Пасля абмеркавання пытанняў работы федэрацыі ў рэгіёнах дэлегаты прагаласавалі за выбранне новага старшыні ГА "БФШ". Ім стаў начальнік аддзела кадраў ААТ "Авіякампанія "Белавія" Сяргей Сычук.

З 2017 года федэрацыяй кіравала Настасся Сарокіна, якая з 14 ліпеня 2021 года адхілена ад пасады. Яе абавязкі выконваў першы намеснік старшыні Аляксандр Шамко.

"У савецкі час у праграме падрыхтоўкі кожнага спартсмена былі шахматы, паколькі гэта асаблівы інтэлектуальны від спорту. І гэту традыцыю пара вяртаць. Трэба прадоўжыць папулярызацыю, і без праграмы "Шахматны ўсенавуч", якая функцыянуе сумесна з Міністэрствам адукацыі, нам не абысціся. У 2022 годзе ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах запланавана адкрыццё аддзяленняў шахмат. Так, работа праводзіцца, але ўдасканальвацца трэба заўсёды. Праз месяц паўторна сустрэнемся і абмяркуем далейшыя пакрокавыя дзеянні на рэгіянальным узроўні, выслухаем пазіцыю выканкама і папячыцельскага савета ГА "БФШ", больш дэталёва прааналізуем фінансавы бок пытання", - рэзюмаваў работу сходу кіраўнік спартыўнай галіны Сяргей Кавальчук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі