Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2024, 14:44

Штангіст Зязюлін заваяваў алімпійскую ліцэнзію

Фота НАК
Фота НАК
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тайландскім Пхукеце завяршыўся Кубак свету па цяжкай атлетыцы з удзелам беларускіх штангістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты турнір стаў апошнім кваліфікацыйным стартам на летнія Алімпійскія гульні. Каб разлічваць на тое, каб трапіць у Парыж, кожны спартсмен быў абавязаны выступіць мінімум на пяці адборачных спаборніцтвах. У кожнай вагавой катэгорыі пуцёўкі на гульні атрымалі па дзесяць лепшых штангістаў на падставе сусветнага рэйтынгу. Сёння на Кубку свету вызначыліся ўладальнікі ліцэнзій у вазе звыш 102 кг у мужчын, да тайскага турніру з сёмым вынікам (436 кг) падыходзіў наш Эдуард Зязюлін.

На жаль, выступленне беларускага цяжкавагавіка ў Пхукеце было няўдалым: у рыўку Зязюлін не змог зафіксаваць стартавую вагу 200 кг і застаўся без заліковага паказчыка. На шчасце, гэты факт не паўплываў на месца Эдуарда ў рэйтынгу. Паказаць суму двух практыкаванняў вышэй за 436 кг сёння змаглі толькі чатыры атлеты, два з якіх ужо апярэджвалі лепшы вынік беларуса, а яшчэ два не трапілі ў агульны залік з-за абмежавання па нацыянальнай квоце. У выніку Зязюлін застаўся ў рэйтынгу сёмым і стаў уладальнікам пуцёўкі ў Францыю.

Такім чынам, на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года наша каманда па цяжкай атлетыцы будзе прадстаўлена трыма спартсменамі. Раней ліцэнзіі на галоўны старт чатырохгоддзя заваявалі Сюзанна Валадзько (в/к да 71 кг) і Яўген Ціханцоў (да 102 кг), які да таго ж выйграў бронзавы медаль Кубка свету ў дваябор'і. Спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту ў Парыжы пройдуць з 7 па 11 жніўня ў выставачным цэнтры Порт-дэ-Версаль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі