ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2022, 11:44

Салігорскі "Шахцёр" згуляе ў гасцях у ЧФР у кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Фота ФК "Шахцёр" Салігорск
Фота ФК "Шахцёр" Салігорск

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты салігорскага "Шахцёра" сёння правядуць паядынак у адказ - за выхад у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый з румынскім ЧФР, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу на стадыёне "Канстанцін Радулеску" ў горадзе Клуж-Напока будзе судзіць дацкая брыгада арбітраў, якую ўзначаліць 34-гадовы рэферы ФІФА Мартэн Крог. Пачатак гульні ў 20.00, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Тыдзень таму на полі стадыёна "Сакар'я Атацюрк" у турэцкім Адапазары чэмпіёны Беларусі і Румыніі згулялі вельмі асцярожна і ні разу не змаглі паразіць вароты - нічыя 0:0.

Пераможца гэтага двухматчавага процістаяння паспаборнічае за выхад у групавы этап ЛК з няўдачнікам сустрэч паміж славенскім "Марыбарам" і фінскім ХІКам з Хельсінкі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. На старце еўракубкавага сезона футбалісты "Шахцёра" ўжо сустракаліся з "Марыбарам" у 1-м кваліфікацыйным крузе Лігі чэмпіёнаў і ўступілі славенскаму клубу па суме двух паядынкаў - 0:0 і 0:2. Чэмпіён Румыніі ў кваліфікацыі ЛЧ аказаўся слабейшым за армянскага "Пюніка" з Ерэвана, а ў 2-м раўндзе Лігі канферэнцый перамог "Інтэр" з Андоры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі