Сцяг Панядзелак, 15 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2024, 15:19

Сабаленка прабілася ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

Фота з архіва
Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім чвэрцьфінальным матчы другая ракетка свету перамагла чэшку Барбару Крэйчыкаву, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу WTA, - 6:2, 6:3. У паўфінале Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Коры Гаўф. З іх шасці папярэдніх матчаў беларуска выйграла два. На цяперашнім турніры Арына Сабаленка па чарзе перамагла немку Элу Зайдэль (173), чэшку Брэнду Фрухвіртаву (107), украінку Лесю Цурэнка (33) і прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву (442).

Заўтра кітаянка Сінвэнь Жэн (15) сустрэнецца з расіянкай Ганнай Калінскай (75), а чэшская тэнісістка Лінда Наскова (50) будзе сапернічаць з украінкай Даянай Ястрэмскай (93).

У мужчын першым паўфіналістам стаў лідар рэйтынгу АТР дзесяціразовы чэмпіён Australian Open серб Новак Джокавіч, які перамог амерыканца Тэйлара Фрыца (12). У матчы за выхад у фінал Джокавіч сустрэнецца з пераможцам гульні паміж расіянінам Андрэем Рублёвым (5) і італьянцам Янікам Сінерам (4). Заўтра двухразовы фіналіст Australian Open расіянін Данііл Мядзведзеў (3) згуляе з палякам Хубертам Гуркачам (9), а сапернікам іспанца Карласа Алькараса (2) будзе прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў (6).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі