ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2022, 15:53

Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе пройдзе 6 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 6 жніўня на ўчастку тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае філіяла торфабрыкетнага завода "Сяргеевіцкае" УП "Мінгаз" пройдзе відовішчнае спартыўнае мерапрыемства - IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным (балотным) футболе сярод арганізацый газавай, тарфяной і энергетычнай галін, а таксама прадпрыемстваў цэментнай прамысловасці. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ДВА "Белпалівагаз" Аксана Шапарава.

За тытул чэмпіёна ў экстрэмальных умовах будуць змагацца 25 каманд, а гэта амаль 250 чалавек. Унікальнасць спаборніцтва - у правядзенні гульні на дзеючых тарфяных палях. Ігракамі выступаюць мужчыны і жанчыны. З кожным годам колькасць каманд і ўдзельнікаў расце.

Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на ўмацаванне здаровага ладу жыцця.

Арганізатарамі выступаюць ДВА па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз" і Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі