ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 красавіка 2023, 13:51

Рэспубліканская ўніверсіяда па каратэ стартуе ў "Стайках"

Фота pixabay.com
Фота pixabay.com

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" стартуе Рэспубліканская ўніверсіяда па каратэ, паведамілі БЕЛТА ў прэсс-службе НАК.

У спаборніцтвах прымуць удзел каля 200 спартсменаў з больш як 20 ВНУ краіны ў індывідуальным і камандным ката, а таксама ў індывідуальным кумітэ. Атлеты разыграюць медалі ў 14 відах праграмы, узнагароджванне пераможцаў і прызёраў адбудзецца 23 красавіка. Удзел у цырымоніі прымуць міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя каратэ" Аляксей Багданаў, дырэктар РЦФВС Віталь Стрыгельскі і старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч.

Мінулая Рэспубліканская ўніверсіяда па каратэ праходзіла ў Гродне з 11 па 13 лютага 2022 года, пераможцам агульнага заліку стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі