ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2023, 12:06

Расійскі спецыяліст Эдуард Какшараў стаў галоўным трэнерам гандбалістаў клуба "Мяшкоў Брэст"

Фота meshkovbrest.by
Фота meshkovbrest.by

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі спецыяліст Эдуард Какшараў стаў галоўным трэнерам 14-разовых чэмпіёнаў Беларусі гандбалістаў клуба "Мяшкоў Брэст", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці іграка новы настаўнік брастаўчан выступаў у родным краснадарскім СКІФе, славенскім "Цэле" і "Чэхаўскіх мядзведзях". У складзе зборнай стаў чэмпіёнам свету ў 1997 годзе і заваяваў золата Алімпіяды-2000 у Сіднеі. Завяршыўшы актыўную кар'еру, трэніраваў СКІФ, паўночнамакедонскі "Вардар" са Скоп'е і зборную Расіі. Да нядаўняга часу быў настаўнікам жаночай каманды "Растоў-Дон". Асістэнтам 47-гадовага Эдуарда Какшарава ў Брэсце будзе беларускі спецыяліст Васіль Астроўскі, які да гэтага быў выконваючым абавязкі галоўнага трэнера пасля Дзмітрыя Ціхана.

Цяпер "Мяшкоў Брэст" займае другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, набраўшы 35 ачкоў у 20 праведзеных сустрэчах. У лідзіруючага мінскага СКА 40 балаў пасля 21 матчу. Бліжэйшы паядынак падапечныя Эдуарда Какшарава правядуць 15 сакавіка супраць гандбалістаў "Гомеля".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі