ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2022, 09:26

Расійскі хакеіст Аляксей Ямелін стаў іграком мінскага "Дынама"

Фота з архіва
Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" аб'явіла аб падпісанні аднагадовага кантракта з расіянінам Аляксеем Ямеліным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Мінулы сезон 36-гадовы абаронца правёў у омскім "Авангардзе". У складзе "ястрабаў" Ямелін выходзіў на лёд у 56 матчах, дзе набраў 13 (4+9) рэзультатыўных балаў, а таксама стаў лідарам лігі па колькасці заблакіраваных кідкоў сярод палявых ігракоў (120). Усяго ў КХЛ на рахунку Ямеліна 427 гульняў і 125 (39+86) ачкоў, паказчык карыснасці "+52". Таксама ў хакеіста багаты вопыт выступленняў у НХЛ: у актыве расіяніна 495 матчаў за "Манрэаль" і "Нэшвіл" у перыяд з 2011 па 2018 год (16 шайбаў, 70 перадач).

Аляксей Ямелін - трохразовы ўладальнік Кубка Гагарына (2008, 2009, 2021), пераможца Кантынентальнага кубка (2008), а таксама чэмпіён свету ў складзе зборнай Расіі (2012).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі