
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камісіі спартсменаў Нацыянальнага камітэта Беларусі і Алімпійскага камітэта Расіі абмеркавалі ў Мінску пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час работы сумеснай калегіі камісій спартсменаў, якая прайшла сёння перад пачаткам ІІІ Нацыянальнага форуму атлетаў, былі таксама разгледжаны планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў. У прыватнасці, беларусы атрымалі ад расіян запрашэнне прыняць удзел у Форуме юных алімпійцаў, які пройдзе ў чэрвені.
Беларускія і расійскія атлеты апошнім часам значна часцей сустракаюцца на сумесных спаборніцтвах - адкрытых чэмпіянатах і Кубках дзвюх краін. Пасля таго, як беларусы і расіяне былі адхілены ад міжнародных турніраў, яны прадаўжаюць спаборнічаць і падтрымліваюць сябе ў тонусе, каб з новымі сіламі вярнуцца на міжнародную арэну.-0-