ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2022, 12:02

Прэзідэнт НАК павіншаваў Ірыну Ляпарскую з 65-годдзем

Ірына Ляпарская. Фота з архіва
Ірына Ляпарская. Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнаму трэнеру зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірыне Ляпарскай сёння споўнілася 65 гадоў. З гэтай значнай падзеяй яе павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Кіраўнік НАК адзначыў, што развіццё і ўмацаванне лепшых традыцый айчыннай школы мастацкай гімнастыкі немагчыма было б без упартай працы ўсёй нацыянальнай каманды. У віншаванні таксама гаворыцца: "Выдатны трэнер і педагог, цудоўны настаўнік, вы выхавалі цэлую плеяду чэмпіёнаў, якімі ганарыцца краіна. На працягу многіх гадоў унікальны вопыт, талент і майстэрства даюць магчымасць вам і ўсёй нацыянальнай камандзе дабівацца гучных поспехаў, карыстацца павагай замежных калег, якія прызнаюць вас як аднаго з самых аўтарытэтных спецыялістаў у свеце мастацкай гімнастыкі". Віктар Лукашэнка пажадаў імянінніцы моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і новых перамог на карысць развіцця беларускага спорту.

Ірына Ляпарская пасадзейнічала станаўленню многіх вядомых спартсменак, сярод якіх алімпійская чэмпіёнка Марына Лобач, прызёры Алімпіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы Юлія Раскіна, Іна Жукава, Любоў Чаркашына, Ксенія Санковіч, Аліна Гарнасько і іншыя беларускія "мастачкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі