
Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плыўчыха Аліна Змушко на другім этапе "Гульняў дружбы" ў Казані ўстанавіла новы рэкорд Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паўфінальным заплыве на дыстанцыі 50 м брасам у 25-метровым басейне яна паказала рэзультат 29,62 сек, пабіўшы свой ранейшы рэкорд (29,65 сек).
Першыя медалі "Гульняў дружбы" будуць разыграны сёння. Беларус Ілья Шымановіч выступіць у фінале на 100 м брасам з лепшым рэзультатам па выніках паўфіналу.
Турнір прадоўжыцца да 25 лістапада.-0-