
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" - "Енісей", які павінен быў адбыцца 22 студзеня, перанесены на больш позні тэрмін, інфармуе прэс-служба сталічнага клуба.
Такое рашэнне было прынята Лігай у сувязі з выяўленнем станоўчых тэстаў на COVID-19 у складзе "Енісея" на мінулым тыдні. Раней таксама быў перанесены матч краснаярцаў з польскім клубам "Зялёна Гура", назначаны на 15 студзеня. Новая дата паядынку "Цмокі-Мінск" - "Енісей" будзе аб'яўлена пазней, набытыя на суботні матч білеты будуць сапраўднымі.
На гэты момант у чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" ідуць 11-мі, атрымаўшы ўсяго адну перамогу ў дзевяці матчах. Узначальвае табліцу казанскі УНІКС з 9 вікторыямі за 11 гульняў. Другі радок дзеляць саратаўскі "Аўтадор" і ЦСКА, якія здабылі па 8 перамог. У плэй-оф турніру выйдуць 8 з 12 удзельнікаў.
Сёння ў рамках Адзінай лігі ВТБ адбудзецца адна гульня - маскоўскія армейцы згуляюць у Санкт-Пецярбургу супраць "Зеніта", які размяшчаецца на чацвёртай пазіцыі.-0-