Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2024, 11:20

Паўфінальная стадыя розыгрышу Кубка Прэзідэнта стартуе ў Салігорску

Фота з архіва
Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўна-відовішчным комплексе Салігорска стартуе паўфінальная стадыя плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі сезона-2023/24, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую пару паўфіналістаў сфарміравалі "Шахцёр" і "Брэст". "Гарнякі" сталі пераможцамі рэгулярнага чэмпіянату, а ў першым раўндзе плей-оф у чатырох матчах прайшлі наваполацкі "Хімік". Галкіпер салігарчан Георгій Анаркулаў завяршыў гэту серыю з паказчыкам 96 працэнтаў адбітых кідкоў, а тройка лідараў "Шахцёра" ў асобе Міхаіла Шалагіна, Арцёма Дзямкова і Уладзіслава Куліева набрала на ўсіх 13 рэзультатыўных балаў.

Для брастаўчан, якія выйшлі ў паўфінал Кубка Прэзідэнта ўпершыню ў гісторыі клуба, гэты шлях аказаўся куды больш цярністым. Жыхары поўдня занялі ў гладкім сезоне сёмае месца і прабіваліся ў плэй-оф праз стадыю плэй-ін, дзе двойчы абыгралі "Ліду". У чвэрцьфінале "Брэсту" процістаяў пасеяны другім "Віцебск". У ходзе серыі падапечныя Сяргея Пушкова ўступалі 2:3, але потым атрымалі дзве перамогі запар, прычым вырашальную - на выездзе ў другім авертайме.

Першы паядынак у процістаянні "Шахцёра" і "Брэста" стартуе сёння ў 19.25, у сераду каманды сустрэнуцца ў Салігорску другі раз. Далей сапернікі пераедуць на поўдзень краіны, дзе правядуць яшчэ два матчы 29 і 31 сакавіка. Пры неабходнасці пятая, шостая і сёмая гульні адбудуцца 2, 4 і 6 красавіка.

За другую пуцёўку ў фінал Кубка Прэзідэнта ў "палескім дэрбі" паспрачаюцца "Гомель" і "Металург". Абедзве каманды пераадолелі стартавы раўнд плэй-оф, не з'яўляючыся фаварытамі ў сваіх парах. Гамяльчане выбілі з барацьбы гродзенскі "Нёман", выйграўшы серыю з лікам 4:2, а прадстаўнікам Жлобіна для перамогі над "Юнацтвам" і наогул хапіла пяці матчаў. У мінулым сезоне "рысі" і "ваўкі" сустракаліся ў чвэрцьфінале, тады далей прайшоў "Металург" (4:2), які стаў пасля чэмпіёнам Беларусі.

Перад стартам будучай серыі падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі атрымалі ўзмацненне з мінскага "Дынама", якое завяршыла сезон, да жлобінскага клуба далучыліся яго выхаванцы Віталь Пінчук, Сяргей Кузняцоў і Ягор Борыкаў. Перавага дамашняй пляцоўкі ў гэтай дуэлі будзе ў "Гомеля", які размясціўся вышэй па выніках рэгулярнага чэмпіянату. Дзве стартавыя гульні пройдуць 26 і 28 сакавіка, Жлобін прыме паўфінальныя матчы 30 сакавіка і 1 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі