ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2022, 10:21

"Нёман" і "Дынама-Маладзечна" атрымалі буйныя перамогі ў беларускай экстралізе

Фота з архіва
Фота з архіва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У панядзелак трыма матчамі ў Жлобіне, Гродне і Лідзе прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы чэмпіён краіны жлобінскі "Металург" дома пацярпеў буйное паражэнне ад "Дынама-Маладзечна" - 1:5, перапыніўшы тым самым серыю з чатырох вікторый запар. Хакеісты "Юнацтва" ў Гродне з такім жа лікам прайгралі "Нёману". У складзе гродзенцаў па тры рэзультатыўныя балы набралі Герман Паддубны і Арцём Ляўша. Самы напружаны матч учора выдалі "Ліда" і "Віцебск". Па ходзе гульні лідчане вялі ў дзве шайбы, аднак у фінальнай трэці госці не толькі зраўнавалі лічбы, але і вырвалі перамогу - 4:3. Аўтарам вырашальнай шайбы стаў Глеб Шкапцоў.

Такім чынам, пасля 16 тураў у чэмпіянаце краіны па хакеі лідзіруюць "Шахцёр" і "Віцебск", у якіх па 25 ачкоў. Трэцім з 23 баламі ідзе "Металург", далей - "Лакаматыў" і "Юнацтва" (па 21).

У аўторак у беларускай экстралізе таксама адбудуцца тры матчы. "Брэст" прыме "Шахцёр", "Лакаматыў" у Оршы згуляе з "Магілёвам", а наваполацкі "Хімік" дома сустрэнецца з "Гомелем". Усе паядынкі стартуюць у 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі