
Фота з архіва
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Названы камандныя гульнявыя віды спорту, якімі Беларусь можа быць прадстаўлена на Алімпійскіх гульнях. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 10 лютага 2023 года нумар 7, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, паведамляе БЕЛТА.
У пералік увайшлі баскетбол, воднае пола, валейбол, гандбол, футбол, хакей на траве і хакей з шайбай.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023.-0-