
13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі алімпійскага саміту выступілі супраць палітызацыі спорту. МАК і іншыя спартыўныя арганізацыі павінны захоўваць палітычны нейтралітэт. Аб гэтым гаворыцца ў заяве (дэкларацыі), апублікаванай на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Алімпійскі саміт прайшоў у рэжыме анлайн у швейцарскай Лазане пад старшынствам прэзідэнта МАК Томаса Баха. Удзельнікам саміту на гэтай сустрэчы расказалі аб выніках падрыхтоўкі да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне і аб правядзенні тэставых спаборніцтваў. У дэкларацыі саміту таксама адзначана, што Гульні ў Пекіне стануць пачаткам новай эры сусветнага спорту.
Удзельнікі саміту віталі рашэнне МАК дадаткова выдзеліць $10 млн на барацьбу з допінгам. Таксама МАК выдзеліць $2,5 млн на даследчую праграму, каб поўнасцю рэалізаваць некаторыя праекты, у ліку якіх генетычнае секвеніраванне і тэсціраванне плям сухой крыві. Акрамя таго, МАК прапанаваў узмацніць следчыя паўнамоцтвы дэпартамента расследаванняў WADA.-0-