ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2023, 15:53

Міжнародны турнір па дзюдо "Кубак Юртава" сабраў у Гродне каля 200 спартсменаў

13 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны турнір па дзюдо "Кубак Юртава" стартаваў у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яго ўдзельнікамі сталі каля 200 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Малдовы. "У гэтых спаборніцтвах прадстаўлены практычна ўсе рэгіёны Рэспублікі Беларусь. Таксама мы вельмі ўдзячны, што знайшлі магчымасць прыехаць каманда з Малдовы, а таксама тры каманды з Расійскай Федэрацыі. Таму канкурэнцыя будзе даволі сур'ёзная. Гродзенская вобласць прадстаўлена вядучымі спартсменамі. Самая галоўная мэта такога турніру - якаснае спартыўнае напаўненне. Не сакрэт, што да нядаўняга часу беларускія спартсмены па дзюдо былі адхілены ад міжнародных турніраў. Цяпер Міжнародная федэрацыя дала дазвол удзельнічаць ім у нейтральным статусе, працэсы гэтыя запускаюцца паволі. І для юнакоў, якія літаральна праз паўгода пачнуць удзельнічаць ужо ў міжнародных спаборніцтвах, пяршынствах і чэмпіянатах свету і Еўропы, гэта добрая трэніровачная база для таго, каб праверыць свае сілы на міжнароднай арэне", - сказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі.

Адзін з заснавальнікаў турніру "Кубак Юртава", ветэран спорту Ілья Бескін таксама падкрэсліў значнасць спаборніцтваў. "Зразумела, што старэйшыя трэнеры нагледжваюць тут спартсменаў. Гэта рэйтынг. Спартсмены адборуцца на рэспубліцы, на гэтым турніры і будзе зразумела, каго везці на юнацкія спаборніцтвы ў Еўропу. Таму што на чэмпіянатах Еўропы або свету рэйтынг зусім іншы. Туды трапіць складана. А тут, як і на кожным турніры, ёсць дастойныя спартсмены", - сказаў Ілья Бескін.

На працягу двух дзён у Гродне дэманстраваць сваё ўменне валодаць прыёмамі дзюдо будуць юнакі 2006-2007 і 2008-2009 гадоў нараджэння.

"Кубак Юртава" па дзюдо мае амаль 40-гадовую гісторыю. Упершыню першынство ДЮСШ Гродзенскага абласнога савета "Дынама" памяці капітана міліцыі Віктара Юртава прайшло ў снежні 1984 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі