ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 18 жніўня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2022, 14:20

Мінскае "Дынама" стартавыя гульні ЛК правядзе ў Чарнагорыі

Фота з архіва
Фота з архіва

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" абодва матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый УЕФА з чарнагорскім клубам "Дэчыч" правядуць на яго арэне ў горадзе Тузі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай сустрэчы 7 ліпеня на полі стадыёна "Тушка Поле" (умяшчальнасць 2 тыс. гледачоў) бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі будуць намінальнымі гаспадарамі, а 14 ліпеня там жа выступяць у якасці гасцей. Яшчэ два прадстаўнікі Беларусі ў гэтым турніры стартуюць з 2-га круга кваліфікацыі. Плануецца, што і яны свае сустрэчы правядуць на палях сапернікаў. Віцэ-чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ згуляе з турэцкім клубам "Каньяспор". У першай гульні 21 ліпеня на арэне "Конья Бююкшэхір" (42 тыс. гледачоў) барысаўчане будуць намінальнымі гаспадарамі, а 28 ліпеня - ужо гасцямі. У 2014 годзе ў складзе "Каньяспора" выступаў вядомы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, які правёў некалькі сезонаў у БАТЭ. Таксама 21 і 28 ліпеня сапернікам уладальніка Кубка Беларусі "Гомеля" будзе грэчаскі "Арыс". Паводле інфармацыі грэчаскіх СМІ, клубы звярнуліся ва УЕФА з просьбай правесці абодва паядынкі на полі стадыёна "Клеанціс Вікелідзіс" у Салоніках, трыбуны якога могуць умясціць 23,8 тыс. гледачоў.

Стартавы матч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" правядзе 5 або 6 ліпеня ў гасцях у славенскага "Марыбора" на арэне "Людскі врт" (12,9 тыс. гледачоў), а 12 або 13 ліпеня сапернікі сустрэнуцца на стадыёне "Сакар'я" (28,1 тыс. гледачоў) у турэцкім горадзе Адапазары.

Згодна з патрабаваннямі УЕФА, намінальна дамашнія гульні беларускіх каманд пройдуць пры пустых трыбунах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі