ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 24 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 снежня 2021, 16:05

Мінск прыме маладзёжны ЧЕ па танцавальным спорце

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту адбудуцца два міжнародныя турніры па танцах WDSF: чэмпіянат Еўропы сярод моладзі (10 танцаў) і спаборніцтвы Alliance Trophy-2021, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У спрэчцы за тытул кантынентальнага форуму сыдуцца танцавальныя пары больш як з 20 краін. Традыцыйна спаборніцтвы ў камбінацыі стандартнай і лацінаамерыканскай праграм лічацца аднымі з самых складаных сярод дысцыплін танцавальнага спорту.

4 снежня днём на паркеце Палаца спорту пройдуць папярэднія адборачныя раўнды спаборніцтваў, а ў вячэрнім аддзяленні адбудуцца паўфінальны і фінальны туры, якія і вызначаць вынік тытульнага турніру Еўропы.

У праграме турніру Аlliance Trophy-2021 спартсмены ўсіх узростаў будуць імкнуцца да перамогі ў класавых і адкрытых катэгорыях у розных спаборніцкіх дысцыплінах.

Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 4 снежня ў 19.00. Пачатак аддзяленняў 4 і 5 снежня: 9.30, 14,30, 19.00 (чэмпіянат Еўропы па танцавальным спорце сярод моладзі: 4 снежня, 14.30 - папярэднія раўнды, 19.00 - паўфіналы, фінал).

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Сусветная федэрацыя танцавальнага спорту (WDSF), РГА "Беларускі альянс танцавальнага спорту", Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарвыканкам пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі