Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 студзеня 2024, 10:17

Мінск прыме Х Калядны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах

Фота з архіва
Фота з архіва
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзясяты Калядны дабрачынны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах пройдзе 12-13 студзеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

Па традыцыі паядынкі юных атлетаў пройдуць у лёгкаатлетычным манежы БДУФК. Перад адкрыццём спартыўнай часткі спаборніцтваў у актавай зале ўніверсітэта будуць арганізаваны анімацыйная пляцоўка і святочны канцэрт для дзяцей, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах.

Усе зборы ад правядзення турніру будуць накіраваны на набыццё неабходных сродкаў гігіены для дзяцей з беларускіх дамоў-інтэрнатаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі