ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2023, 10:50

Міхаіл Гардзяйчук прызнаны лепшым іграком 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Міхаіл Гардзяйчук. Фота dynamo-brest.by
Міхаіл Гардзяйчук. Фота dynamo-brest.by

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі дынамавец Міхаіл Гардзяйчук стаў лепшым іграком 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У звышрэзультатыўным паядынку з футбалістамі "Гомеля" (3:3) 33-гадовы нападаючы брастаўчан тройчы паразіў вароты, гэта першы хет-трык у матчах 33-га чэмпіянату краіны. У гэтым першынстве ў актыве Міхаіла Гардзейчука 4 забітыя мячы. Аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду прызнаны паўабаронца барысаўскага БАТЭ Валерый Грамыка, які эфектным далёкім ударам паразіў вароты "Іслачы". Гэта сустрэча завяршылася ўнічыю - 1:1.

Вынікі астатніх матчаў: "Дынама" (Мінск) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 2:0, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Нафтан" (Наваполацк) - 5:0, "Белшына" (Бабруйск) - "Нёман" (Гродна) - 0:2, "Славія" (Мазыр) - "Слуцк" - 1:0, "Смаргонь" - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:3. Футбалісты "Мінска" прапускалі гэты тур.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Мінск) - 24 ачкі (9 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" - 20 (8), "Нёман" - 19 (8), БАТЭ - 15 (9). Унізе турнірнай табліцы "Шахцёр", "Белшына" і "Энергетык-БДУ".

У наступным туры сустракаюцца:

24 мая

"Нёман" - "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ - "Славія";

26 мая

"Гомель" - "Смаргонь", "Шахцёр" - "Белшына";

27 мая

"Нафтан" - "Іслач", "Энергетык-БДУ" - "Дынама" (Брэст), "Мінск" - "Дынама" (Мінск).

Футбалісты "Слуцка" прапускаюць гэты тур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі