ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2021, 12:41

Маўнцінбайк і BMX уключаны ў праграму ІІІ Еўрапейскіх гульняў

Фота  Associated Press

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія алімпійскія камітэты (ЕАК) і Еўрапейскі саюз веласіпедыстаў (UEC) аб'явілі аб уключэнні маўнцінбайка і дысцыпліны BMX у спартыўную праграму ІІІ Еўрапейскіх гульняў у Польшчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Абодва віды пройдуць у фармаце кантынентальных чэмпіянатаў, удзельнікі змогуць зарабіць рэйтынгавыя ачкі для ўдзелу ў Гульнях 2024 года ў Парыжы.

"У Польшчы чакаем вядучых атлетаў Еўропы ў маўнцінбайку і ВМХ, паколькі будучы старт стане самым важным для іх у 2023 годзе", - адзначыў старшыня Каардынацыйнай камісіі ЕАК Хасан Арат.

Кіраўнік Еўрапейскага саюза веласіпедыстаў Энрыка дэла Каза адзначыў, што веласпорт даволі папулярны сярод балельшчыкаў, карыстаецца попытам і ў тэлевізійнай аўдыторыі. Ён таксама заўважыў, што дысцыпліны веласпорту будуць прадстаўлены і на Еўрапейскім юнацкім фестывалі 2022 года ў Славакіі.

Фарміраванне спартыўнай праграмы ІІІ Еўрапейскіх гульняў прадаўжаецца. Раней ЕАК аб'явілі аб уключэнні стральбы з лука, бадмінтона, пляжнага гандбола, бокса, каратэ, сучаснага пяцібор'я, муайтай, стральбы кулявой, спартыўнага скалалажання, таэквандо і трыятлона ў праграму Гульняў 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі