Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2023, 10:51

Мацнейшыя беларускія лучнікі сабраліся на турніры ў Брэсце

3 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 27-ы раз стартаваў штогадовы рэспубліканскі турнір па стральбе з лука "Калядныя сустрэчы", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сакратар спаборніцтваў Ганна Здзітавецкая.

У спаборніцтвах удзельнічаюць 94 спартсмены практычна з усіх рэгіёнаў краіны. Удзельнікі прадстаўляюць розныя ўзроставыя катэгорыі - ад 16 гадоў і старэйшыя. Гэта вучні школ, якія маюць спартыўныя разрады, члены нацыянальнай зборнай, майстры спорту. Сярод іх у тым ліку пераможцы і прызёры нядаўна праведзеных у расійскім Арле міжнародных спаборніцтваў Аляксандр Яфрэмаў, Станіслаў Барлюгоў і Арцём Масціч з Магілёва, Антон Цярэта з Брэста, майстар спорту міжнароднага класа мінчанка Ніна Собаль.

"Самае вялікае прадстаўніцтва ў гаспадароў турніру. Моцныя склады каманд у Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай абласцей. У цэлым даволі моцныя сапернікі ёсць як сярод дарослых спартсменаў, так і сярод юніёраў і юнакоў. Спаборніцтвы разглядаюцца як адборачныя на маючы адбыцца чэмпіянат рэспублікі, які пройдзе ў канцы лютага", - адзначыла Ганна Здзітавецкая.

Турнір праходзіць у стралковым ціры Брэсцкага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву. Разыгрываюцца медалі ў індывідуальных дуэлях і змешаных камандах. Напярэдадні адбыўся кваліфікацыйны раўнд. Сёння з 12.00 да 16.00 паміж лучнікамі пройдуць індывідуальныя паядынкі і дуэлі мікст. Пераможцы вызначацца 4 лютага: цырымонія ўзнагароджання і закрыццё спаборніцтваў запланаваны на 13.30.

Галоўны суддзя спаборніцтваў - сярэбраны прызёр ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў, майстар спорту СССР міжнароднага класа Барыс Ісачанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі