ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2022, 16:37

Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі з паражэння стартавала на Кубку Чорнага мора

Фота hockey.by
Фота hockey.by

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сочы стартаваў Кубак Чорнага мора па хакеі, у якім прымае ўдзел маладзёжная зборная Беларусі (U20), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы турніру падапечныя Сяргея Стася прайгралі маладзёжнай камандзе Расіі-2. Стартавы перыяд абышоўся без закінутых шайбаў, а ў другой 20-мінутцы беларусы капітулявалі двойчы. У фінальнай трэці расіяне дабавілі яшчэ адзін гол, як вынік - 0:3 не на карысць гасцей. Лепшым іграком у складзе нашай каманды быў прызнаны нападаючы Сцяпан Звягін.

Заўтра зборная Беларусі (U20) сустрэнецца з першай маладзёжнай камандай Расіі, пачатак сустрэчы - у 13.00. Заключны матч групавога этапу нашы хакеісты правядуць у пятніцу супраць юнацкай зборнай Расіі (U18).

Паўфінальныя паядынкі на Кубку Чорнага мора пройдуць 29 мая, фінал і матч за першае месца адбудуцца ў панядзелак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі