ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 мая 2023, 12:02

Маладзечна і Жодзіна прымуць першыя сустрэчы 7-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавыя сустрэчы 7-га тура пройдуць сёння на футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сённяшнім матчы футбалісты "Іслачы" з Мінскага раёна прымуць у Маладзечне мазырскую "Славію" (пачатак гульні ў 18.00). На мінулым тыдні мазырчане ўступілі на выездзе жодзінскім тарпедаўцам (0:1), а іх сённяшнія апаненты прапускалі тур. Таксама "Тарпеда-БелАЗ" згуляе ў Жодзіне са "Слуцкам" (пачатак у 20.00). У 6-м туры футбалісты "Слуцка" абыгралі на сваім полі бабруйскую "Белшыну" (2:1).

Заўтра адбудуцца яшчэ тры матчы: "Дынама" (Брэст) - "Нёман", "Белшына" - БАТЭ, "Мінск" - "Гомель". Праграма гэтага тура завершыцца 7 мая. У цэнтральным паядынку лідар першынства мінскае "Дынама" прыме на сваёй арэне чэмпіёна краіны салігорскі "Шахцёр". Футбалісты "Смаргоні" ў сябе дома згуляюць з наваполацкім "Нафтанам". Сталічны "Энергетык-БДУ" прапускае 7-ы тур.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Мінск) - 15 ачкоў (6 матчаў), "Шахцёр" - 13 (5), "Тарпеда-БелАЗ" - 13 (5). Унізе турнірнай табліцы "Белшына", у якой усяго два ачкі, на адзін бал больш у брэсцкага "Дынама". Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць мінскі дынамавец Уладзіслаў Марозаў і нападаючы "Слуцка" Мікіта Мельнікаў, якія забілі па 5 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі