Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2024, 16:17

Літвіновіч і Бардзілоўская перамаглі на міжнародным турніры па скачках на батуце ў Віцебску

Іван Літвіновіч. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Іван Літвіновіч. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У віцебскім Цэнтры па скачках на батуце прадаўжаюцца міжнародныя спаборніцтвы памяці заслужанага трэнера Беларусі Валерыя Вагеля, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У самым прэстыжным відзе праграмы - індывідуальных скачках - перамогу адсвяткаваў наш Іван Літвіновіч. Па ходзе турніру алімпійскі чэмпіён Токіа паказваў лепшыя вынікі і ў кваліфікацыі, і ў паўфінале, і ў фінале. На другую прыступку п'едэстала падняўся Станіслаў Яскевіч, бронзу заваяваў Андрэй Буйлоў. У жаночых асабістых спаборніцтвах увесь подыум таксама аказаўся беларускім: золата выйграла ўладальніца ліцэнзіі на Гульні ў Парыжы Віялета Бардзілоўская, услед за ёй размясціліся Кацярына Яршова і Злата Мініяхметава.

Усяго на турніры выступілі амаль 200 спартсменаў з Беларусі і Расіі ў чатырох узроставых групах: да 12 гадоў, да 14 гадоў, да 16 гадоў і старэйшыя за 17 гадоў. Міжнародныя спаборніцтвы завершацца сёння фіналамі ў сінхронных скачках.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі