ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 18 жніўня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2022, 18:25

Легенды сусветнага фехтавання наведалі чэмпіянат Саюзнай дзяржавы ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску падышоў да завяршэння адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па фехтаванні. Палац спорту на шэсць дзён стаў цэнтрам прыцяжэння алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў розных гадоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БРФФ.

Спаборніцтвы з удзелам мацнейшых фехтавальшчыкаў Беларусі і Расіі наведалі такія праслаўленыя беларускія атлеты, як чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова, чэмпіёнка свету і прызёр Гульняў Ірына Ушакова, а таксама алімпійскі чэмпіён Аляксандр Раманькоў. З расійскага боку ў Мінск прыехалі двухразовы алімпійскі чэмпіён і дзеючы прэзідэнт Федэрацыі фехтавання Расіі Ільгар Мамедаў, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Галіна Гарохава, алімпійскія чэмпіёны Дзмітрый Шаўчэнка і Наіля Гілязава, а таксама прызёр Гульняў Сяргей Ходас.

Да таго ж удзел у чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы ў складзе зборнай Расіі прынялі алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 Цімур Сафін і чэмпіёнкі Гульняў у Токіо-2020 Марта Марцьянава і Адэліна Загідуліна, а таксама прызёры галоўных стартаў чатырохгоддзя Сяргей Біда, Павел Сухаў, Мікіта Глазкоў, Антон і Кірыл Барадачовы, а таксама Віялета Колабава.

Паводле слоў ганаровых гасцей і ўдзельнікаў спаборніцтваў, турнір быў арганізаваны на ўзроўні самых значных міжнародных стартаў, спартсмены таксама адзначылі высокі ўзровень канкурэнцыі. Усяго ў адкрытым чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы па фехтаванні прынялі ўдзел больш за 300 спартсменаў з дзвюх краін, у будучым арганізатары турніру плануюць пашырыць геаграфію краін-удзельніц і павялічыць колькасць атлетаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі