Сцяг Панядзелак, 15 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2024, 15:30

Кушнір і Цупер сталі прадстаўнікамі зімовых міжнародных спартыўных гульняў "Дзеці Прымор’я" 

24 студзеня, Масква /Эдуард Півавар – БЕЛТА/. Алімпійскія чэмпіёны па лыжнай акрабатыцы, праслаўленыя беларускія спартсмены Антон Кушнір і Ала Цупер сталі прадстаўнікамі першых зімовых міжнародных спартыўных гульняў "Дзеці Прымор’я". Аб гэтым аб’яўлена на прэзентацыі гульняў, праведзенай 24 студзеня ў Маскве на міжнароднай выстаўцы-форуме "Расія" на ВДНГ, паведамляе БЕЛТА.

Разам з Антонам Кушнірам і Алай Цупер прадстаўнікамі першых зімовых міжнародных спартыўных гульняў "Дзеці Прымор’я" сталі расіяне гарналыжніца Вольга Патыліцына, кёрлінгістка Ганна Сідарава і фігурыст Дзмітрый Салаўёў. У рамках развіцця гульняў прадстаўнікі будуць на асабістым прыкладзе расказваць аб спартыўных дасягненнях, пераадоленні складанасцей і гісторыях поспеху, папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця. На прэзентацыі прадстаўнікам былі ўручаны імянныя сертыфікаты і памятныя атрыбуты гульняў.

Першыя зімовыя міжнародныя спартыўныя гульні "Дзеці Прымор’я" пройдуць з 18 па 23 лютага ў Прыморскім краі. У спаборніцтвах прымуць удзел спартсмены з рэгіёнаў Расіі, а таксама з Беларусі, Кітая, КНДР і іншых краін. Усяго чакаецца ўдзел больш як 1,5 тыс. чалавек, уключаючы спартсменаў, спартыўных суддзяў і валанцёраў. Медалі будуць разыграны ў васьмі відах спорту.

Ва Уладзівастоку 2-5 ліпеня 2023 года былі праведзены першыя летнія міжнародныя спартыўныя гульні "Дзеці Прымор’я". У іх прынялі ўдзел больш як 1,5 тыс. юных атлетаў з Беларусі, Кітая і рэгіёнаў Расіі. Яны разыгралі медалі па 11 відах спорту: бадмінтон, баскетбол, бокс, валейбол, лёгкая атлетыка, настольны тэніс, плаванне, самба, футбол, цяжкая атлетыка, спартыўная барацьба. У медальным заліку Беларусь заняла першае месца, заваяваўшы 37 узнагарод, у тым ліку 20 вышэйшай вартасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі