ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 верасня 2021, 14:29

Кавальчук: наша задача перазагрузіць існуючую сістэму ў футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Існуючая сістэма ў футболе будзе перазагружана. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук па выніках нарады з кіраўніком дзяржавы па развіцці футбола і спартыўнай галіны ў цэлым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас не той узровень, якога чакаюць ад футбола краіна, народ, нашы балельшчыкі. І сёння асноўная задача - сістэму, якая ёсць, перазагрузіць, удасканальваць гэту сістэму", - сказаў Сяргей Кавальчук.

Паводле слоў міністра, у першую чаргу трэба будзе звярнуць увагу на дзіцячы футбол. Другая праблема - няхватка высокакваліфікаваных трэнераў. "Трэнеры сёння не маюць тых навыкаў, ведаў, уменняў і якасцей, якія павінны быць, каб паказваць вынік. Таму наш універсітэт фізічнай культуры, Беларуская федэрацыя футбола павінны самым пільным чынам паглядзець на падрыхтоўку трэнераў", - падкрэсліў кіраўнік спартыўнага ведамства.

Футбольнай інфраструктуры ў краіне дастаткова, лічыць Сяргей Кавальчук. "Сёння нам трэба павярнуцца да методык, сістэмы, работы трэнераў, работы з дзецьмі. На ўзроўні дзіцячага футбола выбудаваць прафесійную работу. Калі яна будзе выбудавана правільна, вынік будзе", - перакананы ён.

Міністр нагадаў, што зацверджана канцэпцыя развіцця беларускага футбола да 2028 года, гэта значыць на два алімпійскія цыклы. "Калі мы ўсё пакрокава зробім, будзе вынік да 2028 года", - абазначыў перспектывы Сяргей Кавальчук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі