ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2021, 17:28

Каманду хакейнага клуба "Гомель" ушаноўвалі ў абласным цэнтры

Спартсмены хакейнага клуба "Гомель". Фота  "Гомельские ведомости"
Спартсмены хакейнага клуба "Гомель". Фота "Гомельские ведомости"

22 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Ушаноўванне сярэбраных прызёраў чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай - каманды экстралігі хакейнага клуба "Гомель" адбылося сёння ў Лядовым палацы Гомеля. Словы віншаванняў і падзякі хакеістам адрасавалі кіраўніцтва вобласці і горада, партнёры і спонсары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей падзякаваў камандзе і трэнерскаму складу за вынік. Ён падкрэсліў, што хакейны клуб "Гомель" характарызаваўся як перспектыўны, але не значыўся ў ліку фаварытаў. Аднак у чэмпіянаце Беларусі мінулага сезона "рысі" зрабілі амаль немагчымае - за некалькі месяцаў поўнасцю змянілі свой статус у беларускім хакеі: з самага пачатку сезона ўварваліся ў барацьбу за лідарства і ў выніку спыніліся за крок ад чэмпіёнства. "Здараліся спады, за імі ўздымы. Мы ўбачылі сапраўдную гульню сапраўдных мужчын, якія на хакейнай арэне імкнуліся толькі да перамогі. У фінале вы паказалі барацьбу, волю, моцны камандны дух. Вы падарылі моманты сапраўднай радасці балельшчыкам", - сказаў губернатар.

У складзе каманды дзве трэці - выхаванцы гомельскай хакейнай школы. "Важна мець уласную эфектыўную хакейную школу. І вельмі хацелася б, каб у гэтай школе займаліся не 380 выхаванцаў, а ў разы больш. У нас ёсць дзеці, якія гатовы ісці да спартыўных вяршынь", - звярнуў увагу Генадзь Салавей.

Старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка дадаў, што ў каманды ёсць верная армія балельшчыкаў, якія вераць у новыя яркія перамогі хакеістаў.

На цырымоніі ігракам і трэнерам уручылі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматы аблвыканкама ўдастоены нападаючы каманды Аляксандр Скарэнаў. "Сезон у цэлым быў няпростым - пачынаючы ад перадсезонкі, заканчваючы плэй-оф. Але, мабыць, самы цяжкі момант - гульні з гродзенскім "Нёманам". Яго трэба было пераадолець, каб ісці далей. Цікавай была і серыя з "Шахцёрам", - расказаў хакеіст. Дабіцца сярэбранага выніку, паводле яго слоў, удалося дзякуючы сукупнасці фактараў. "Гэта і выдатны калектыў, добры падбор ігракоў і правільная работа трэнерскага штаба", - удакладніў спартсмен.

Галоўны трэнер каманды экстралігі Сяргей Стась запэўніў, што ў наступным сезоне каманда прыкладзе ўсе намаганні, каб палепшыць вынік. "Плюс мы заслужылі права ўдзельнічаць у міжнародным хакеі. Зробім усё, каб дастойна прадставіць там нашу краіну, Гомельскую вобласць, Гомель", - сказаў галоўны трэнер.

У хакейным клубе "Гомель" добра прасочваецца пераемнасць пакаленняў: выхаванцы гомельскай школы рэгулярна папаўняюць рады каманды майстроў. На цырымоніі ўшаноўвання прызёры ўручылі пачынаючым хакеістам клюшкі з аўтографамі ўсіх ігракоў сярэбранай каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі