ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2023, 16:27

Каманда Беларусі па рукапашным баі выйграла 12 медалёў на "Кубку Дружбы" ў Маскве

Фота з архіва
Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве завяршыўся этап Кубка свету па рукапашным баі сярод мужчын і жанчын "Кубак Дружбы - 2023", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Па выніках спаборніцтваў беларускія спартсмены заваявалі 12 узнагарод: чатыры залатыя, пяць сярэбраных і тры бронзавыя. У дысцыпліне "паядынак" пераможцамі турніру сталі Антаніна Манько і Міхаіл Бондар, на другую прыступку п'едэстала ў сваіх вагавых катэгорыях падняліся Дзіяна Емяльянава, Уладзімір Драч і Уладзіслаў Засухін, трэція месцы занялі Яўген Манько, Уладзіслаў Ільковіч і Іван Лапіцкі. У дысцыпліне "самаабарона" залатыя медалі выйгралі Вадзім Мілы і Аляксей Яцкевіч, серабро ў Вікторыі Мірановіч і Сяргея Фірсава.

Усяго ўдзел у міжнародных спаборніцтвах у Маскве прынялі прадстаўнікі 20 краін: Беларусі, Расіі, Германіі, Францыі, Егіпта, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, Ганы, Грузіі, Індыі, Іарданіі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Лівана, Сірыі, Сьера-Леонэ, Таджыкістана і Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі