ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2021, 10:34

Калядны турнір на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адменены

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны Калядны міжнародны турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі, які праходзіць у беларускай сталіцы ў час студзеньскіх свят, у 2022 годзе не адбудзецца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея.

Зыходзячы з абмежаванняў на перамяшчэнні, узросту ўдзельнікаў турніру і дзеючых рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па зніжэнні рызык распаўсюджвання вірусных інфекцый арганізатары прынялі рашэнне аб яго адмене.

Спаборніцтвы сярод аматарскіх зборных адменены ўжо другі раз запар. Як і ў 2021 годзе, прычынай стала сітуацыя з пандэміяй каранавіруса.

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь штогод праходзіў у Мінску з 2005 года. Каманда Прэзідэнта Беларусі выйгравала турнір 13 разоў: у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019 і 2020 гадах. Расіяне займалі першае месца тройчы - у 2007, 2011 і 2015 гадах. Усяго ж за гісторыю правядзення турніру ў барацьбу за галоўны трафей уступалі ігракі з больш як 30 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі