ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 снежня 2021, 09:00

Калядная гонка ў нямецкім Рупольдынгу пройдзе без беларускіх біятланістаў

Дзінара Алімбекава. Фота з архіва
Дзінара Алімбекава. Фота з архіва

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў нямецкім Рупольдынгу адбудзецца традыцыйная Калядная гонка біятланістаў. На гэты раз прадстаўнікі Беларусі ў ёй удзельнічаць не будуць, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней лепшая на сённяшні дзень беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава аб'явіла, што яна і Антон Смольскі атрымалі запрашэнне выступіць у Рупольдынгу, але былі вымушаны адмовіцца. Акрамя беларусаў, ад выступлення вырашылі адмовіцца біятланісты Нарвегіі і Францыі.

Такім чынам, у сённяшніх стартах выступяць дзесяць дуэтаў. Сярод іх дзве каманды Германіі - Ванэса Хінц і Бенедзікт Доль; Яніна Хэціх і Эрык Лесер. Акрамя гаспадароў, за ўзнагароды паспрачаюцца біятланісты Украіны - Юлія Джыма і Дзмітрый Підручны, Расіі - Яўгенія Буртасава і Мацвей Елісееў, Аўстрыі - Ліза Тэрэза Хаўзер і Фелікс Ляйтнер, Чэхіі - Маркета Давідава і Міхал Крчмарж, Фінляндыі - Мары Эдэр і Тэра Сепяля, Італіі - Даратэя Вірэр і Лукас Хофер, Швейцарыі - Лена Хекі і Ёша Буркхальтэр, Канады - Эма Ландэр і Скот Гоу.

Спачатку адбудзецца мас-старт, па выніках якога каманды правядуць гонку праследавання. Тэлеканал "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з Рупольдынга ў 20.10.

З 2002 года Калядная гонка праводзілася ў нямецкім Гельзенкірхене на стадыёне футбольнага клуба "Шальке-04". Аднак і ў мінулым годзе, і ў гэтым яна была перанесена ў сувязі з каранавіруснымі абмежаваннямі. Па той жа прычыне сённяшняе шоу пройдзе без гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі