Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2024, 13:33

Юныя беларускія фехтавальшчыкі выйгралі сем медалёў на турніры ў Смаленску

Фота з архіва
Фота з архіва
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Смаленску завяршыліся Усерасійскія спаборніцтвы па фехтаванні памяці Аляксандра Паўлава з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За ўзнагароды турніру змагаліся шпажысты і рапірысты ў дзвюх узроставых катэгорыях - да 15 і да 18 гадоў. У спаборніцтвах рапірыстаў у малодшай групе мацнейшым сярод 76 удзельнікаў стаў наш Цімафей Яроменка, які ў вырашальным паядынку ўзяў верх над Міхаілам Ягоравым з Падмаскоўя (12:10). У камандным заліку першае месца таксама занялі нашы хлопцы (Аляксей Лаўнікаў, Цімафей Яроменка і Дзяніс Маслаў), якія абыгралі ў фінале сапернікаў з маскоўскага ЦСКА (36:26). У старэйшай групе бронзавым прызёрам асабістага турніру стаў Мацвей Ермаліцкі, у спаборніцтвах мужчынскіх каманд беларуская зборная выйграла серабро, а дзяўчаты - бронзу.

У індывідуальным заліку сярод шпажыстак да 18 гадоў на другую прыступку п'едэстала паднялася наша Агата Царкова. Адолець беларуску ў фінале змагла толькі масквічка Астасся Чарэдзінцава (15:13), усяго ў гэтым відзе праграмы выступілі 80 дзяўчат.

У камандных спаборніцтвах у хлопцаў старэйшай групы роўных не было нашым Мікіце Булгакаву, Цімафею Куляшову, Паўлу Собалеву і Раману Заніну. Такім чынам, беларуская дэлегацыя вязе са Смаленска тры залатыя, дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі