ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 снежня 2022, 12:43

Юныя баскетбалісты Беларусі і Расіі выступяць на турніры памяці Уладзіміра Рыжанкова

Фота Беларускай федэрацыі баскетбола
Фота Беларускай федэрацыі баскетбола

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем каманд юных баскетбалістаў Беларусі і Расіі прымуць удзел у 25-м міжнародным турніры памяці Уладзіміра Рыжанкова, які сёння стартуе ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь прадставяць юнацкія зборныя (U-16) - мужчынскую каманду ўзначаліць Артур Арлавец, дзяўчаты выступяць пад кіраўніцтвам Алены Іваноўскай. Ад Расіі таксама выступяць дзве юнацкія зборныя, а яшчэ выхаванцы школ краснадарскага клуба "Лакаматыў-Кубань", "Юнацтва" са Старога Аскола, маскоўскіх "МБА-Акадэмія" і "Руна". Спаборніцтвы на пляцоўцы БК "МІНСК" прадоўжацца на працягу трох дзён, уваход свабодны. Па выніках турніру ігракі атрымаюць памятныя прызы ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, вырабленыя па спецыяльным заказе на шклозаводзе "Нёман".

Турнір памяці першага міністра спорту і турызму і першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Уладзіміра Рыжанкова быў заснаваны ў 1996 годзе. За свае заслугі Уладзімір Мікалаевіч быў удастоены званняў "Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту", "Заслужаны трэнер БССР", узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, прызам і памятным медалём Міжнароднага алімпійскага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі