ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 ліпеня 2022, 11:45

Яўген Каралёк стаў пераможцам міжнароднай велагонкі "Тур Беларусі"

У час старту міжнароднай шашэйнай велагонкі "Тур Беларусі"
У час старту міжнароднай шашэйнай велагонкі "Тур Беларусі"

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўген Каралёк выйграў міжнародную велашматдзёнку "Тур Беларусі", якая праходзіла па дарогах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў гоншчыкаў чакаў кальцавы этап працягласцю 134 км са стартам і фінішам у Навагрудку. Пераможцам гонкі стаў прадстаўнік каманды Брэсцкай вобласці Яўген Собаль, які апярэдзіў на фінішы мінчаніна Сяргея Шаўчэнку і Мікіту Шульчанку з Расіі.

У агульным заліку па выніках пяці этапаў першынстваваў гродзенец Яўген Каралёк, які апярэдзіў бліжэйшых праследавацеляў Марка Грынкевіча (Гродзенская вобласць) і Васіля Строкава (Мінская вобласць) больш як на тры мінуты. Каралёк таксама перамог у намінацыі "Самы стабільны гоншчык", у класіфікацыі "Самы актыўны гоншчык" лепшым стаў Аляксей Шнырко з Мінска, а званне "горнага караля" атрымаў Дзяніс Мазур (Брэсцкая вобласць). У камандным заліку першынствавала каманда Гродзенскай вобласці.

Удзел у міжнароднай велашматдзёнцы "Тур Беларусі" прынялі 43 спартсмены, сярод якіх лепшыя беларускія веласіпедысты, а таксама прадстаўнікі зборных Расіі і Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі