ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 мая 2023, 09:48

Хакеісты "Нью-Джэрсі" з Ягорам Шаранговічам прабіліся ў другі раўнд плэй-оф НХЛ

Фота з асабістага архіва Ягора Шаранговіча
Фота з асабістага архіва Ягора Шаранговіча

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нью-Джэрсі Дэвілз" з беларусам Ягорам Шаранговічам у складзе сталі апошнімі ўдзельнікамі другога раўнда плэй-оф НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу ў сёмым, вырашальным паядынку 1/8 фіналу "д'яблы" перамаглі на сваёй арэне "Нью-Ёрк Рэйнджэрс" з сухім лікам 4:0, выйграўшы серыю з вынікам 4:3. Ягор Шаранговіч выходзіў на лёд у трэцім звяне. Ён правёў на пляцоўцы 13 хвілін 15 секунд, не набраўшы рэзультатыўных балаў пры каэфіцыенце карыснасці "0". Для 24-гадовага беларускага нападаючага гэта дэбют у плэй-оф мацнейшай хакейнай лігі планеты. Да яго за яе галоўны трафей, Кубак Стэнлі, змагаліся Уладзімір Цыплакоў, Руслан Салей, Андрэй і Сяргей Касціцыны, а таксама Міхаіл Грабоўскі. Наступным сапернікам "Нью-Джэрсі Дэвілз" будуць хакеісты "Караліны Харкейнз", якія ў 1/8 фіналу былі мацнейшыя за "Нью-Ёрк Айлендэрс" - 4:2.

Склады астатніх чвэрцьфінальных пар: "Таронта" - "Фларыда", "Вегас" - "Эдмантан", "Далас" - "Сіэтл". Сустрэчы за выхад у паўфінал стартуюць заўтра і прадоўжацца да чатырох вікторый адной з каманд.

У мінулым сезоне Кубак Стэнлі заваявалі хакеісты "Каларада Эвеланш", якіх на гэты раз у першым раўндзе плэй-оф адолеў "Сіэтл Кракен" - 4:3. Больш за ўсіх галоўным прызам НХЛ валодаў "Манрэаль Канадыенс", у актыве якога 24 трафеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі